З БАТЭ падпісаў кантракт абаронца зборнай Чарнагорыі
З БАТЭ падпісаў кантракт абаронца зборнай Чарнагорыі Барыс Капітавіч, інфармуе прэс-служба клуба. Легіянеру 24 гады. Дагэтуль ён выступаў за клуб "Чукарычкі" з Белграда, у 63 матчах забіў 6 мячоў. За нацыянальную зборную Чарнагорыі абаронца выступіў у 7 паядынках, забіў адзін мяч.
Раней з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што пагадненне з Барысам Капітавічам разлічана на 3,5 года, а ён каштаваў БАТЭ 300 тысяч еўра.
fcbate.by