З БАТЭ падпісаў кантракт сербскі форвард Баян Дубаіч
З БАТЭ падпісаў кантракт сербскі форвард Баян Дубаіч. Яму 28 гадоў. У апошнія два сезоны ён выступаў за "Гарадзею", быў лідарам каманды. Такім чынам БАТЭ спрабуе вырашыць даўнюю праблему забіўнога нападаючага. У 47 матчах за "Гарадзею" Дубаіч забіў 23 галы і зрабіў 7 выніковых перадачаў.