З Беларусі адклікаюць “кіндары” — санкцыі тут ні пры чым
Цяцка з кіндэр-сюрпрыза / pixabay
Кампанія “Ферэра Руссія” дабравольна адклікае з беларускага рынку прадукцыю “Кіндар”, вырабленую з 1 чэрвеня 2021 года па 8 красавіка 2022 года на адной з бельгийскиз фабрык, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Тым пакупнікам, якія набылі прадукцыю, вырабленую ў гэты перыяд, рэкамендуецца яе не ўжываць.
“Партнёры кампаніі ЗАТ “Ферэра Руссия” самастойна ўжыццяўляюць вынятак прадукцыі з гандлёвых арганізацый. Спажыўцам, якія набылі паказаную прадукцыю, рэкамендуецца яе не ўжываць, захаваць яе і звязацца са службай падтрымкі спажыўцоў для атрымання кампенсацыі за набытую прадукцыю з вышэйпаказаных партый”, — гаворыцца ў заяве кампаніі.
Сярод прадукцыі, якую на фабрыцы прызналі небяспечнай — яйкі “Kinder Surprise Maxi”, цукеркі “Kinder Schoko-Bons”, навагоднія наборы, у склад якіх уваходзіць “Kinder Schoko-Bons”, набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Mix і набор кандытарскіх вырабаў Kinder® Happy Moments.
Уся іншая прадукцыя Kinder, вырабленая на іншых фабрыках “Ferrero”, бяспечная, гаворыцца ў лісце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.