З Беларусі для расіян пад Курск адправяць памперсы
Гуманітарная дапамога з Мінскай вобласці
З Беларусі для расіян пад Курск адправяць памперсы. Гэта дапамога ад Беларускага саюза жанчын. Як піша pristalica.by, гуманітарную дапамогу збіралі яго першасныя арганізацыі.
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамара Красоўская ўдакладняе, што дапамогу (прадуктовыя, гігіенічныя наборы, памперсы і пасцельную бялізну) збіралі ва ўсіх раёнах. А яшчэ пераводзілі грошы на рахунак.
Калону грузавікоў з Мінска ў Курскую вобласць РФ адправяць 29 жніўня. Гуманітарная дапамога прызначана для расіян, эвакуяваных з памежных раёнаў, якія занятыя ўкраінскімі войскамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.