З Беларусі па чыгунцы вывезлі 40 адзінак расійскай вайсковай тэхнікі
Расійскай вайсковай тэхнікі ў РБ становіцца менш / Ілюстрацыйнае фота tvzvezda.ru
З Беларусі па чыгунцы вывезлі каля 40 адзінак расійскай вайсковай тэхнікі. Яе адправілі ў Растоўскую вобласць РФ, паведамляе @Hajun_BY.
Цягнік адправіўся 14 траўня са станцыі Палонка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Сярод тэхнікі на платформах заўважылі танкі. Таксама быў адзін грузавы і чатыры пасажырскія вагоны, у якіх маглі ехаць да 200 вайскоўцаў.
Па звестках украінскай разведкі, у Беларусі засталіся 2,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў. Яны па-ранейшаму праходзяць падрыхтоўку на палігонах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.