З Чэхіі могуць дэпартаваць кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава

З Чэхіі могуць дэпартаваць кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава

Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава дэпартуюць з Чэхіі, калі ён там знаходзіцца. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кулганек.

У чэшскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што Базанаў разам з жонкай адправіўся на выязную гульню жаночай зборнай Беларусі супраць каманды Чэхіі. Матч пройдзе 30 лістапада ў Апаве. Перад тым спартовы функцыянер ездзіў з жаночай камандай на Кіпр (гульня скончылася з лікам 1:1).

Міністр замежных спраў Чэхіі Кулганек заявіў, што яго ведамства не мае інфармацыі пра знаходжанне Базанава. Прынамсі, чэшскую візу ён не атрымліваў.

"Калі выявіцца, што ён сапраўды знаходзіцца ў Чэхіі, будуць прынятыя адпаведныя адміністрацыйныя меры, аж да дэпартацыі. Калі ён сапраўды тут, яму давядзецца пакінуць Чэхію", — падкрэсліў Кулганек. 

Таксама ён дадаў, што, калі Базанаў прыбыў у Чэхію, то зрабіў гэта не на самалёце.

За выдаленне Базанава з Чэхіі выказаўся і сенатар Томаш Чэрнін. У Твітары ён нагадаў, што ў Беларусі спорт мае выразную палітычную афарбоўку: 

"Пакуль у Беларусі спорт выкарыстоўваецца для таго, што паляпшаць імідж Лукашэнкі, з гэтым неабходна змагацца. Кіраўніку мясцовай футбольнай асацыяцыі Уладзіміру Базанаву няма чаго рабіць у Еўропе. Пазіцыя міністра замежных спраў Кулганека адзіна правільная — выгнаць!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі