З другога цэнтралізаванага экзамену выдалілі за парушэнне часу выканання задання
![Беларускія школьнікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/2222222224_1.jpg.webp?itok=zR4BMwA4)
Беларускія школьнікі / БЕЛТА
30 траўня ў Беларусі прайшоў другі цэнтралізаваны экзамен. Для ўдзелу ў ЦЭ зарэгістраваліся 55670 навучэнцаў: па рускай мове — 79,3%, па беларускай мове — 20,7%. Як паведамляе Мінадукацыі, не з'явіліся 148 чалавек (0,3%), трох не дапусцілі па стане здароўя.
З аўдыторый выдалілі трох чалавек: аднаго — "за парушэнне часу выканання задання", а ў двух былі заўважаны шпаргалкі. Яны змогуць здаць цэнтралізаваны экзамен толькі ў жніўні. Парушэнняў было ўдвая менш, чым 27 траўня.
Яшчэ адзін вучань не змог завяршыць ЦЭ па стане здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.