З хакейным мінскім "Дынама" падпісаў кантракт 27-гадовы канадскі абаронца
З хакейным мінскім "Дынама" падпісаў кантракт 27-гадовы канадскі абаронца Джо Мароў. Двухбаковы кантракт разлічаны на два сезоны, інфармуе hcdinamo.by.
Мароў — ураджэнец Эдмантана. У НХЛ правёў 173 матчы, мае 10 закінутых шайбаў і 34 выніковыя перадачы. Абаронца выступаў за "Бостан", "Манрэаль" і "Вініпег". Цяперашні сезон ён пачаў у фарм-клубе "Нью-Джэрсі" — у "Бінгхэмптане", дзе выступае беларус Ягор Шаранговіч. У 16 матчах Джо Мароў набраў 4 (1+3) балы.
Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў кажа, што каманда намагаецца ўмацаваць абарону. І гэта не дзіўна, бо дынамаўцы — аўтсайдэры КХЛ і прапусцілі шайбаў больш за ўсіх (127 у 36 матчах).
"Мы добра вывучылі кандыдатуру Джо перад тым, як падпісаць кантракт, — кажа Баскаў. — Лічым, гэты гулец дапаможа нам збалансаваць абарону, дадаць ёй надзейнасці". Да таго ж ён адзначае, што канадзец знаходзіцца "у аптымальным хакейным узросце".
Баскаў не выключае, што ў бліжэйшы час будуць і іншыя змены ў камандзе, якая намагаецца яшчэ пазмагацца за плэй-оф, хаця адставанне ад 8-й каманды складае 14 ачкоў. У аўторак мінскае "Дынама" прымае "Лакаматыў", пачатак а 19-й гадзіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Рады объявить о подписании канадского защитника
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) 16 декабря 2019 г.
Подробности:
https://t.co/MorBH28LMV pic.twitter.com/6sPEDGXwRH