З ХК "Дынама-Мінск" падпісалі кантракты Арцёмаў, Явенка і Парфеявец

З ХК "Дынама-Мінск" падпісалі кантракты Арцёмаў, Явенка і Парфеявец

Хакейнае мінскае "Дынама" фармуе свой склад для ўдзелу ў будучым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Як інфармуе прэс-служба клуба, з "Дынама" падпісаў двухбаковы кантракт 21-гадовы расійскі форвард Арцём Арцёмаў. Ён разлічаны на адзін год. Апошнім клубам Арцёмава была навасібірская "Сібір".

Таксама з "Дынама" падпісаў кантракт 27-гадовы беларускі абаронца Алег Явенка. Выхаванец мінскага "Юнацтва" з 2009 года выступаў за акіянам, у другой па ўзроўню паўночнаамерыканскай лізе (АХЛ) Явенка згуляў 130 матчаў. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі на афіцыйных турнірах хакеіст згуляў 33 матчы. У 2016 годзе яго прызналі самым высокім гульцом чэмпіянату свету. Рост Алега Явенкі складае 201 сантыметр.

Таксама кантракт на адзін сезон падпісаў 26-гадовы нападаючы, былы гулец мінскага "Юнацтва" Максім Парфеявец.

З ХК "Дынама-Мінск" падпісалі кантракты Арцёмаў, Явенка і Парфеявец
Арцём Арцёмаў. Фота: hcdinamo.by/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі