З кожнай серыі па секундзе: галоўныя падзеі "Гульні тронаў" сабралі ў кліп

Скрыншот з кліпа
Скрыншот з кліпа

У інтэрнэце набірае папулярнасць аматарскае відэа з галоўнымі падзеямі з серыяла "Гульня тронаў", якія сабраны ў адзін кліп. Ролік апублікаваны 20 мая карыстальнікам "Twitter" @ultrabrilliant. У ім сабраны кадры з галоўнымі падзеямі кожнай з 73 серый працягласцю па секундзе.

За суткі з моманту публікацыі кліп сабраў у "Twitter" больш за 6,7 млн. праглядаў, амаль 350 тыс. лайкаў і каля 125 тысяч рэтвітаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі