З Масквы ў Сірыю хочуць запусціць "Асад-тур"

З Масквы ў Сірыю хочуць запусціць "Асад-тур"

У Расіі хочуць зарэгістраваць таварны знак "Асад-тур". Адпаведная заяўка паступіла ў Федэральную службу па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт), піша mskagency.ru.

Прэзідэнт Першай патэнтнай кампаніі Анатоль Аронаў паведаміў, што заяўнікам "Асад-тура" выступіла ТАА "Мегаполіс". У 2016 годзе гэтая кампанія плануе запусціць з Масквы ў Сірыю туры з магчымасцю паездкі на лінію фронту. Плануецца, што гэта будуць вандроўкі працягласцю 4-5 дзён. Яны будуць разлічаныя на групы ад трох да пяці чалавек.

Аронаў паведаміў, што туркампанія накіравала ўжо лісты ў амбасаду Сірыі, а таксама адпаведныя міністэрствы. Цяпер ідуць перамовы з гатэлямі і транспартнымі кампаніямі краіны.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі