З Мілінкевіча міліцыянты ўзялі тлумачэнні за яго сустрэчу ў Мастах

Сёння ў Мастах лідэр руху “За свабоду”, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч праводзіў сустрэчу з жыхарамі Мастоў.

Палітыка спрабавалі затрымаць яшчэ на пад’ездзе да горада. Тады яго машыну спынілі супрацоўнікі спецназу з аўтаматамі.

Пасля праверкі дакументаў Мілінкевіча адпусцілі. Аднак падчас самой сустрэчы з гараджанамі яго затрымалі міліцыянты і адвезлі ў пастарунак. Яго папрасілі даць пісьмовыя тлумачэнні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам палітык.

Аляксандр Мілінкевіч: “Я думаю, важней за гэтае затрыманне наша сустрэча з людзьмі — старэйшымі і маладзейшымі. Людзі звычайна сядзяць па падворках, баяцца выйсці, а тут мастаўляне не баяліся, прыйшлі.

І мы гаварылі з імі пра праблемы, пра становішча ў краіне. Добра гаварылі. А міліцыянты стаялі, слухалі, а тады падыйшлі і кажуць: чаму вы не зрабілі заяўку на правядзенне сходу. Я адказаў, што тут не сход, а сустрэча людзей. Яны мяне затрымалі, але хутка адпусцілі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі