З МЗС звольнілі супрацоўніка — пасля вершаў з асуджэннем гвалту на вуліцах

Працоўная кніжка / Эканамічная газета
Працоўная кніжка / Эканамічная газета

З Міністэрства замежных спраў Беларусі быў звольнены Андрэй Садоўскі. Фармальна гэта выглядала як спыненне працоўных адносінаў па згодзе бакоў. Але ў сацсетках пішуць, што яно можа быць звязана з вершамі з асуджэннем гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў, якія Садоўскі публікаваў у "Фэйсбуку".

У МЗС Садоўскі займаў пасаду дарадцы па палітычных і консульскіх пытаннях. Да гэтага працаваў у пасольстве Беларусі ў Ізраілі.

На сваё звальненне ён адрэагаваў таксама ў вершаванай форме:

Наниматель не очень доволен
(Нанесен его чести урон?).
Не вписался в формат и уволен
Был в связи с соглашеньем сторон…

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі