З Нацыянальнай бібліятэкі эвакуіравалі людзей, спрацавала сігналізацыя

Сёння ранкам у Нацыянальнай бібліятэцы спрацавала сігналізацыя. Супрацоўнікам установы, а таксама чытачам і наведвальнікам давялося пакінуць будынак бібліятэкі. Менш чым праз гадзіну бібліятэка аднавіла працу. Яе супрацоўнікі не каментуюць здарэнне. На пытанне Еўрарадыё, якая сігналізацыя (пажарная, ахоўная…) спрацавала, у бібліятэцы адмовіліся паведаміць.

Супрацоўнікі установы адзначылі, што цяпер бібліятэка працуе ў звыклым рэжыме, наведвальнікам нічога не пагражае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі