З пятніцы чэргі на межах Беларусі на выезд у ЕС павялічыліся ў 2,5 разу

Чарга легкавых аўтамабіляў на мяжы / @gpkgovby
Чарга легкавых аўтамабіляў на мяжы / @gpkgovby

З пятніцы чэргі транспарту на выезд у краіны Еўрасаюза павялічыліся ў 2,5 разу, кажуць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Вялікагрузы стаялі і перад польскім пунктам пропуску "Казловічы", і перад літоўскімі "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі").  У абодвух выпадках кантрольныя службы сумежных краін працавалі з затрымкамі. Польскія службы, да прыкладу, за два дні прапусцілі на сваю тэрыторыю 45% фураў ад нормы.

Падобная сітуацыя і з легкавымі аўтамабілямі. Паток вырас, але польскія памежнікі ў гэтыя выходныя прапускалі ў сярэднім 21 аўто за гадзіну (замест 70 належных). Гэта 30% ад нормы, падкрэсліваюць у беларускім ДПК.

Нагадаем, пасля вынясення прысуду журналісту з Гродна Анджэю Пачобуту Польшча закрыла пункт пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца"). На мяжы Беларусі і Польшчы засталося па адным пункце пропуску для легкавых і грузавых аўтамабіляў.

С пятницы очереди на границах Беларуси на выезд в ЕС увеличились в 2,5 раза

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі