З рабочымі, якія 3 месяцы сядзяць без заробку, сустрэнецца намеснік генпракурора

З рабочымі, якія 3 месяцы сядзяць без заробку, сустрэнецца намеснік генпракурора

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Дубаў 21 лютага сустрэнецца з рабочымі ПМК-51 у Гарадку. Нядаўна яны паскардзіліся журналістам, што ўжо некалькі месяцаў не атрымліваюць заробак. Прыём жыхароў Гарадка пройдзе якраз у будынку ПМК-51 па вуліцы Бурлыгі, 3. Пачатак у 12:30.

Як распавядала Еўрарадыё, рабочыя будаўнічага прадпрыемства ПМК-51 не атрымліваюць заробак  з лістапада. З 300 рабочых у арганізацыі засталося каля 70. Большасць супрацоўнікаў звольнілася і з’ехала за мяжу на заробкі.

ПМК-51 — адно з буйных будаўнічых прадпрыемстваў Гарадка. Эканамічныя праблемы арганізацыі рабочыя звязваюць з частай зменай кіраўніцтва.  

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 19.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі