З серыяла “Чарнобыль” вымушана выразалі сцэну пра дэманстрацыю 1 траўня ў Мінску
Амерыканскі сцэнарыст Крэйг Мэйзін, які працаваў над серыялам “Чарнобыль”, распавёў пра сцэну, якую давялося выразаць праз хранаметраж.
Як піша The Hollywood Reporter, у другой серыі гераіня Эмілі Уотсан наведвае партыйнага работніка, і ён кажа, што ніякіх праблем няма. Пасля гэтага ідзе сцэна, у якой партработнік размаўляе па тэлефоне і спрабуе пераканаць чыноўнікаў, каб яны адмянілі дэманстрацыю 1 траўня ў Мінску, бо паветра забруджанае, але яны не дазваляюць. Ён нічога не можа з гэтым зрабіць і ідзе на дэманстрацыю сам. Паводле сцэнарыста, гэтая частка ў гісторыі Чарнобыля з'яўляецца абсалютна праўдзівай.
У Кіеве і Мінску 1 траўня адбыліся дэманстрацыі, на якіх людзі, у тым ліку дзеці, выйшлі на вуліцу, не падазраючы, што ў паветры распаўсюджваецца радыяцыя. Сцэнарыст шкадуе, што сцэну давялося выразаць.