З сённяшняга дня ўводзіцца заяўны прынцып рэгістрацыі прадпрыемстваў

З 1 лютага ў Беларусі ўводзіцца заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі ўсіх суб'ектаў гаспадарання, за выключэннем банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Гэта прадугледжана дэкрэтам прэзідэнта № 1 ад 16 студзеня 2009 года. Рэгістрацыя прадпрыемстваў цяпер павінна ажыццяўляцца ў дзень падачы дакументаў.

Для рэгістрацыі юрыдычнай асобы неабходна прадставіць заяву, статут і дакумент, які пацвярджае выплаты дзяржпошліны, для рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) — заяву, фотаздымак і дакумент, які пацвярджае выплаты дзяржпошліны.

Пры прадстаўленні неабходнага пакета дакументаў адмова ў дзяржрэгістрацыі не дапускаецца.

Дэкрэт таксама спрашчае працэдуру ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання: яна праводзіцца па прынцыпе "аднаго акна". Пералік падстаў для ліквідацыі юрасоб і спынення дзейнасці ІП максімальна скарочаны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі