З-за надвор'я частка авіярэйсаў замест Мінска адпраўляецца ў Гомель

З-за надвор'я частка авіярэйсаў замест Мінска адпраўляецца ў Гомель

Умовы надвор'я выклікалі затрымку авіярэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск: на беларускую сталіцу лёг туман. Як перадае БЕЛТА, затрымліваецца прыбыццё рэйсаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Гановера, Кіева, Прагі, Рыма, Будапешта, Адэсы, Лондана, Жэневы.

Акрамя таго, рэйсы з Мінска затрымоўваюцца з вылетам. У прыватнасці, адкладзеныя вылеты самалётаў з Мінска ў Кіеў, Маскву і Санкт-Пецярбург. У кампаніі "Белавія" запэўніваюць, што пра адмену рэйсаў гаворкі няма, але вылеты затрымліваюцца з-за ўмоваў надвор'я.

Некаторыя рэйсы, якія ляцелі ў Мінск, перанакіраваныя ў аэрапорт Гомеля. Як паведамляюць карыстальнікі сацсетак, гэта рэйсы з Кіева, Рыма і Будапешта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі