З-за непагадзі адмянілі футбольны матч жодзінскага "Тарпеда" і "Нафтана"

Тры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў нядзелю. Мінскае "Дынама" на сваім полі перамагло магілёўскае "Дняпро" — 3:0. Пасля аўтагола магілёўца Распопава на 43-й хвіліне, дынамаўцы ў другім тайме забілі два мячы, вызначыліся Мартыновіч (на 55-я) і Пуціла (75-я).
Такім чынам, у БАТЭ цяпер 39 ачкоў (учора барысаўчане разграмілі "Віцебск" — 4:0), у мінскага "Дынама" 36 ачкоў.

Брэсцкае "Дынама" і сталічны "Партызан" згулялі ўнічыю 1:1. Лік адкрыў дынамавец Макар на 35-й хвіліне, але Зубовіч на 71-й забіў гол у адказ. У выніку, "партызаны" працягваюць бязпройгрышную серыю (яна налічвае ўжо пяць матчаў — 2 перамогі і 3 нічыі) і, нарэшце, сышлі з апошняга месца ў турнірнай табліцы.

Салігорскі "Шахцёр" на сваім полі перамог "Мінск" — 1:0 (адзіны гол на 44-й хвіліне забіў Сіцько) і выйшаў на трэцяе месца ў турнірнай табліцы.

Матч жодзінскага "Тарпеда" і наваполацкага "Нафтана" быў адменены з-за непагадзі — працяглы дождж пераўтварыў газон у балота, паведамляе сайт football.by. Да таго ж, не саўладала з вадой гарадская каналізацыя і жодзінскі стадыён, які знаходзіцца ў нізіне, "патануў". Пажарныя машыны адкачалі ваду і была надзея, што матч усё ж адбудзецца, але зноў распачаўся моцны дождж, які пахаваў гэтыя надзеі.

Турнірнае становішча каманд:

БАТЭ — 39 ачкоў
"Дынама" (Мінск) — 36
"Шахцёр" — 34
"Мінск" — 33
"Белшына" — 28
"Дынама" (Брэст) — 24
"Дняпро" — 22
"Віцебск" — 18
"Нафтан" — 17 (гульня ў запасе)
"Нёман" — 15
"Партызан" — 11
"Тарпеда" — 10 (гульня ў запасе)

Наступны, 19-ы тур, пройдзе 24-25 ліпеня. Яго цэнтральным матчам стане паядынак мінскага "Дынама" і "Шахцёра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі