З-за ўдараў Ізраіля па Іране борт сям'і Лукашэнкі 2 гадзіны лётаў вакол Баку

Самалёт Лукашэнкі кружыў над Баку

Самалёт Лукашэнкі кружыў над Баку / pixabay.com

Мінулай ноччу самалёт EW-301PJ, які звычайна выкарыстоўваюць Віктар і Дзмітрый Лукашэнка, амаль 2 гадзіны кружыў вакол Баку з-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране, паведамляе тэлеграм-канал "МотолькоПомоги".

Самалёт сям'і Лукашэнка вылецеў з Мінска 25 кастрычніка каля 23:20, потым прызямліўся для дазапраўкі Баку і ўжо 26 кастрычніка ў 3:30 вылецеў у ААЭ, у Дубай.

Але праз некалькі хвілін борт разгарнулі над Каспійскім морам і забаранілі рухацца ў напрамку Ірана, які закрыў сваю паветраную прастору.

Аж да 5:20 раніцы самалёт сям'і Лукашэнка бесперапынна кружыў над морам, і ў рэшце рэшт вярнуўся ў Азербайджан. Паўторна самалёт вылецеў толькі ў 9.28 (па Мінску).

Из-за ударов Израиля по Ирану борт семьи Лукашенко 2 часа летал вокруг Баку
Борт сям'і Лукашэнкі кружыць над морам / t.me/motolkohelp

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі