З журналісткі, якую паранілі ў жніўні 2020-га, спаганяюць грошы за бальнічны
З журналісткі "Нашай Нівы" Наталлі Лубнеўскай хочуць вылічыць грошы за бальнічны. Пра гэта дзяўчына расказала ў сацсетках.
10 жніўня 2020 года Лубнеўская падчас журналісцкай працы на акцыі пратэсту на вуліцы Кальварыйскай была параненая. Сілавік стрэліў у дзяўчыну з 10 метраў, хаця на ёй быў журналісцкі бэйджык. У лякарні яна правяла больш за месяц.
"Сродкі на аплату бальнічнага работніку звычайна выдаткоўвае Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. У маім кейсе, калі гэта няшчасны выпадак на вытворчасці, бальнічны аплочвае Белдзяржстрах.
Каб закрыць справаздачу, ім патрэбны дакумент пра тое, што справа закрытая (з любым вынікам). Следчы камітэт перыядычна дасылаў адказ, што праверка працягваецца — крымінальная справа па факце ранення так і не была заведзена. Апошнія месяцы патрэбнага ліста ад яго не было. Праверка так і не скончана. Таму Белдзяржстрах, не атрымаўшы патрэбныя ім дакументы, пагражае спагнаць грошы з мяне", — патлумачыла Лубнеўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.