За 10 месяцаў брэсцкая абласная падатковая спагнала штрафаў на 2,8 млрд руб

За 10 месяцаў брэсцкая абласная падатковая спагнала штрафаў на 2,8 млрд руб

Амаль 3 млрд рублёў падаткаў даналічана ў бюджэт Брэсцкай вобласці за студзень-кастрычнік у выніку праверак падатковых органаў, паведамляе абласная падатковая інспекцыя.

За 10 месяцаў у вобласці былі праведзеныя больш за 2 800 аператыўныя праверкі суб’ектаў прадпрымальніцтва і фізічных асобаў. Па іх выніках у бюджэт далічана 2,8 млрд рублёў. Арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і грашовых сродкаў 59,6 млрд рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 1 997 парушальнікаў заканадаўства. Сума накладзеных штрафаў перавысіла 4 млрд рублёў.

Прадпрымальнікі часцей за ўсё парушаюць парадак прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў і выкарыстанні касавых апаратаў —  689 такіх выпадкаў. Самым распаўсюджаным парушэннем сярод грамадзян з’яўляецца ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі — 530 такіх фактаў.

Акрамя таго, за справаздачны перыяд інспекцыямі Брэсцкай вобласці праведзена 360 праверак у дачыненні да грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва і рамонт будынкаў, збудаванняў, жылых дамоў у новабудоўлях без дзяржаўнай рэгістрацыі. Парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, інфармуе БЕЛТА.

Фота: tbis.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі