За 4 выхадныя дні ў Беларусі былі затрыманыя 333 п’яныя кіроўцы
За 4 выхадныя дні (з 8 да 11 сакавіка) у Беларусі затрымалі 333 п’яныя кіроўцы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ. За студзень-люты 2018-га такіх было больш за 2900 чалавек. У адносінах 120 распачалі крымінальныя справы.
Як вядома, за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення пагражае пазбаўленне права кіравання ўсімі транспартнымі сродкамі на 3 гады, штраф — ад 1225 да 2450 рублёў. У выпадку, калі п’янага кіроўцу зловяць паўторна на працягу года, у яго адносінах распачынаецца крымінальная справа. Прадугледжаная канфіскацыя аўтамабіля.