За апошнія 3,5 месяца Польшча выдала беларусам амаль 97 тысяч "шэнгенаў"

Дакументы на гуманітарныя візы прымаюць візавыя цэнтры толькі ў Брэсце, Баранавічах і Пінску / vr.by
Дакументы на гуманітарныя візы прымаюць візавыя цэнтры толькі ў Брэсце, Баранавічах і Пінску / vr.by

Са жніўня 2020 года беларусы атрымалі візы ў Польшчы больш за 452 тысячы разоў. З іх амаль 97 тысяч — за апошнія 3,5 месяца.

Па "карце паляка" са жніўня 2020 года было выдадзена 78,7 тысяч віз. Гуманітарных віз было 43,8 тысяч, а па праграме Poland Business Harbour — 58,8 тысяч віз.

Пры гэтым частка візавых цэнтраў Польшчы ў Беларусі спыніла прыём дакументаў на гуманітарныя візы. Падаць дакументы цяпер можна ў Брэсце, Баранавічах і Пінску.

Мінчукі і жыхары іншых абласных гарадоў могуць падацца на візы праз консульства.

У гэтым выпадку спатрэбіцца абгрунтаваць факт рэпрэсій і прадаставіць пацвярджаюць дакументы. Калі дакументальных пацверджанняў рэпрэсіяў няма, трэба будзе звяртацца ў візавыя цэнтры Брэсцкай вобласці, — паведамляе телеграм-канал Беларусы ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі