За атрыманне хабару затрыманы адзін з намеснікаў гендырэктара "Барысаўдрэва"
За атрыманне хабару затрыманы адзін з намеснікаў генеральнага дырэктара "Барысаўдрэва". Распачатая крымінальная справа.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, мужчыну затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Барысаўскага РАУС, а таксама УУС Мінаблвыканкама. Намеснік гендырэктара адказваў за дзейнасць прадпрыемства па камерцыйных пытаннях, кантраляваў своечасовае і правільнае заключэнне дамоваў са спажыўцамі і пастаўшчыкамі. Прадстаўнік камерцыйнага прадпрыемства перадаў яму больш за 24 млн рублёў за вырашэнне пытання, якое адносіцца да яго кампетэнцыі (работы праводзіліся ў рамках інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі прадпрыемства).
У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя.
БЕЛТА дадае, што намесніка гендырэктара "Барысаўдрэва" затрымалі 1 сакавіка неўзабаве пасля таго, як ён атрымаў грошы ў аграгарадку Атоліна Мінскага раёна.