За бойку ў электрычцы Брэст-Мінск пакаралі аднаго футбольнага хулігана

Нагадаем, што інцыдэнт паміж футбольнымі фанатамі брэсцкага і мінскага "Дынама" адбыўся ўвечары 12 траўня.



Як паведамляе сайт tomin.by, пра канфліктныя настроі заўзятараў міліцыянты ведалі, таму сітуацыю адсочвалі. У Бярозе ў электрычку селі 17 футбольных фанатаў, адзін з якіх бегаў па вагонах і падбухторваў астатніх да бойкі. Яго знялі міліцыянты з цягніка каля 20.30 у Івацэвічах.



Міліцыянты адмаўляюць, што ў электрычцы была бойка. Таксама яны адмаўляюць, што пасажыраў аднаго з вагонаў эвакуявалі з-за слёзацечнага газу. Між тым, пра бойку і эвакуацыю пасажыраў Еўрарадыё даведалася ад непасрэднага сведкі падзеяў.



Фота — kraj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі