За год віцебскі астраном адкрыў 25 астэроідаў

25 новых астэроідаў адкрыў астраном-аматар з Віцебска Віталь Неўскі. Паўгода таму першы з іх — у сузор'і Дзевы — зарэгістраваў Міжнародны астранамічны саюз. Дагэтуль з тэрыторыі Беларусі не быў адкрыты ніводны астэроід. Да студзеня 2010 астраном заўважыў у космасе яшчэ больш за 20 дагэтуль невядомых астэроідаў Па інфармацыі газеты “Рэспубліка”, адзін з іх неўзабаве будзе зарэгістраваны на міжнародным узроўні. Сп. Неўскі збіраецца назваць яго ў гонар роднага Віцебска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі