За каментары пра сітуацыю ў Казахстане затрымалі слонімца

За каментары пра сітуацыю ў Казахстане затрымалі слонімца

За негатыўныя каментары пра сітуцыю ў Казахстане затрымалі слонімца Аляксандра Петушкова, піша ТГ-канал hrodnalike. Затрымліваць яго прыбылі супрацоўнікі гродзенскага АМАПа. 

12 студзеня у праўладных ТГ-каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з Петушковым.

Слонімец кажа, што "пісаў негатыўную інфармацыю па падзеях, якія адбыліся ў Казахстане: па пратэстных настроях таго, што адбылося ў Казахстане, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан".

Раней паведамлялася пра затрыманне двух мінчукоў за каментары пра беларускіх вайскоўцаў у Казахстане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі