Затрыманні ў Мінску за каментары пра беларускіх вайскоўцаў у Казахстане

Затрыманні ў Мінску за каментары пра беларускіх вайскоўцаў у Казахстане

У Мінску адбыліся затрыманні за каментары ў сацсетках пра беларускіх вайскоўцаў у Казахстане. Міністэрства ўнутраных спраў РБ называе іх "цынічнымі". Затрыманыя двое мужчын ва ўзросце 30 і 32 гадоў.

У МУС заяўляюць, што будуць працягваць выяўляць аўтараў абразаў, паклёпу і пагроз на адрас "беларускіх вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан з міратворчай місіяй".

Раней затрыманні адбываліся за каментары пра перастрэлку ў Мінску айцішніка Андрэя Зельцэра і афіцэра КДБ Дзмітрыя Федасюка. У панядзелак стала вядома, што 45-гадовага жыхара Магілёва асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму.

У Казахстане знаходзяцца кантрактнікі з 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецаперацый. Яны ахоўваюць ваенны аэрадром і артылерыйскія склады. Аляксандр Лукашэнка кажа, што беларускія вайскоўцы "прыйшлі не забіваць і нават не ваяваць", а дапамагчы казахам "спыніць братазабойчую вайну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі