Лукашэнка: У Казахстане ўсяго толькі адна наша рота
Аляксандр Лукашэнка працягвае апраўдвацца за адпраўку беларускіх вайскоўцаў у "гарачую кропку" — у Казахстан у складзе "міратворцаў АДКБ". Спачатку ён гэта зрабіў на нарадзе 6 студзеня, пасля — падчас наведвання мінскага праваслаўнага храма 7 студзеня.
Лукашэнка абураецца, што факт адпраўкі вайскоўцаў у Казахстан выкарыстала беларуская апазіцыя (яна асудзіла гэты крок нелегітымных уладаў Беларусі). "Мы не ваюем ні за каго, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Там усяго толькі адна рота нашых вайскоўцаў-міратворцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.