Міністр абароны: беларускія вайскоўцы ляцяць у Казахстан на расійскіх самалётах

Міністр абароны: беларускія вайскоўцы ляцяць у Казахстан на расійскіх самалётах

Міністр абароны РБ генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін выступіў з "афіцыйнай заявай", прысвечанай адпраўцы ў Казахстан беларускіх вайскоўцаў. "Мною прынята рашэнне... накіраваць падрыхтаваную міратворчую роту са складу 103-й праветрана-дэсантнай Віцебскай брыгады сіл спецыяльных аперацый", — кажа Хрэнін і падкрэслівае, што яно зацверджана Аляксандрам Лукашэнкам (апошні на сённяшняй нарадзе спрабаваў тлумачыць, навошта гэта робіцца).

Па словах міністра абароны, у Казахстан ляцяць выключна кантрактнікі. Уначы рота "здзейсніла марш у раён аэрадрома Мачулішчы, дзе здзейснена пагрузка на самалёты Расійскай Федэрацыі". І ў цяперашні час, працягвае Віктар Хрэнін, "ідзе высоўванне да месца выканання задачаў". Якія задачы? "Для ўдзелу ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан, якая здольная прывесці да парушэнне канстытуцыйнага ладу, страты суверэнітэту і незалежнасці", — тлумачыць міністр.

Дакладная лічба адпраўленых беларусаў не называецца.

Беларускія апазіцыйныя сілы асудзілі адпраўку беларускіх вайскоўцаў у Казахстан.

Тым часам з'явілася інфармацыя, што Расія перакідвае ў Казахстан вайскоўцаў, якія ў 2014-м удзельнічалі ў захопе ўкраінскага Крыму і баявых дзеяннях на Данбасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі