За карагод у Брэсце асудзілі яшчэ 14 чалавек

За карагод у Брэсце асудзілі яшчэ 14 чалавек

За карагод у Брэсце асудзілі яшчэ 14 чалавек. 13 верасня 2020-га падчас акцыі пратэсту людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Пазней сілавікі вылічылі частку ўдзельнікаў, іх судзяць групамі.

Як паведамляе spring96.org, крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Брэста. 7 траўня суддзя Іна Клышпач прызнала ўсіх вінаватымі ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і прызначыла пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Палітвязень Даніла Чамаданаў (грамадзянін РФ) асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Ён адзіны з групы знаходзіўся пад вартай.

Алена Гнаук, Марыя Скакавец і Васіль Чарнецкі асуджаны на 2 года "хатняй хіміі", Віктар Лабко, Кірыл Луд і Сяргей Наліўка, студэнты Уладзіслаў Навіцкі і Радзівон Кандрацюк — на 2 гады "хіміі", Вікторыя і Алена Лысковіч (маці і дачка) — на 1,5 "хіміі", Юрый Чубрык, Валянціна Жукоўская, шматдзетная маці Людміла Луцкая — на 1,5 "хатняй хіміі".

Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" у Брэсце ўжо складае больш за 70 чалавек. Асуджаны 32 чалавекі. Гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі