За хабар у 10 еўра беларуса аштрафавалі на 6200 еўра

Беларуса аштрафавалі за хабар на мытні / pixabay.com
Беларуса аштрафавалі за хабар на мытні / pixabay.com

Латвійская пракуратура аштрафавала грамадзяніна Беларусі на 6200 еўра за хабар у 10 еўра, паведамляе rus.tvnet.lv.

Здарэнне адбылося 24 красавіка. Мужчына заехаў на латвійскі мытна-кантрольны пункт "Сілене", дзе латвійскі мытнік пачаў агляд яго аўтамабіля. Падчас агляду было вырашана накіраваць машыну ў ангар для паглыбленага мытнага кантролю грузу.

Кіроўца даў мытніку дзесяць еўра, каб пазбегнуць паглыбленага мытнага кантролю. За гэта беларуса затрымалі і аштрафавалі на 6200 еўра.

Паведамляецца, што ён цалкам пагадзіўся з велічынёй штрафу і прававой кваліфікацыяй крымінальнага правапарушэння, прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі