За люты золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 88,9 мільёнаў долараў

За люты золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 88,9 мільёнаў долараў

Па стане на 1 сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі ў эквіваленце 7 114,5 мільёна долараў ЗША, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За люты ЗВР знізіліся на 88,9 мільёна долараў ЗША (на 1,2%). Дарэчы, у студзені зніжэнне было больш значным — 265 мільёнаў долараў ЗША (3,5%).

Паведамляецца, што ў лютым Беларусь выплаціла па знешніх і ўнутраных пазыках каля 250 мільёнаў долараў ЗША. Таксама на зніжэнне ЗВР паўплывалі продаж Нацбанкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы і зніжэнне кошту манетарнага золата. Попыт на замежную валюту на ўнутраным рынку Нацбанк тлумачыць пераводам крэдытнай запазычанасці асобных прадпрыемстваў з замежнай валюты ў беларускія рублі.

У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, да канца года ЗВР павінныя складаць не менш за 6 мільярдаў долараў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі