За навагоднія святы беларусы адправілі каля 30 мільёнаў SMS
Пік актыўнасці традыцыйна прыпаў на першую гадзіну Новага году.
Беларусы адправілі на навагоднія святы каля 30 мільёнаў SMS, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службах мабільных аператараў.
Паводле кампаніі МТС, агульная колькасць перададзеных паведамленняў за 31 снежня і 1 студзеня перавысіла 14 мільёнаў. Пры гэтым 31 снежня абаненты зрабілі на 35% болей галасавых выклікаў, а таксама накіравалі на 65% болей СМС, чым 1 студзеня. Таксама абаненты актыўна карысталіся смартфонамі і мабільным інтэрнэтам — за два дні праз сетку МТС прайшло 90 ТБ інтэрнэт-дадзеных.
У кампаніі Velcom сумарная працягласць зыходных галасавых выклікаў склала каля 65,3 мільёнаў хвілін і на 3% перавысіла леташні ўзровень. У першую гадзіну новага году абаненты нагаварылі на 3,5 мільёна хвілін. За двое сутак з нумароў абанентаў кампаніі накіравана болей за 15 тысяч СМС
А ў кампаніі life :) распавялі, што ў перыяд з 22.00 31 студзеня па 5.00 1 студзеня абаненты накіравалі каля мільёна СМС і зрабілі каля трох мільёнаў галасавых выклікаў. Спажыванне мабільнага інтэрнэт-трафіка ўзрасло ў пяць разоў у параўнанні са звычайнымі днямі.