За першы месяц дзеяння падатку з выйгрышаў у азартныя гульні сабралі 31 млрд

За першы месяц дзеяння падатку з выйгрышаў у азартныя гульні сабралі 31 млрд

За першы месяц дзеяння ў Беларусі падаходнага падатку з выйгрышаў у азартныя гульні ў бюджэт паступіла больш за 31 мільярд рублёў. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча. Паводле яго слоў, летась за кошт выкарыстання сістэмы кантролю ў сферы ігральнага бізнэсу ад арганізатараў азартных гульняў бюджэт дадаткова атрымаў 120 мільярдаў рублёў.

З 1 студзеня 2016 года даходы фізічных асоб у выглядзе выйгрышаў (вернутых ставак, якія не сыгралі), атрыманыя ад арганізатараў азартных гульняў, у Беларусі падлягаюць абкладанню падаходным падаткам у памеры 4%. Сёлета арганізатары азартных гульняў абавязаны пералічваць у бюджэт сумы вылічанага і утрыманага падаходнага падатку з выйгрышаў не пазней за 22 чысло месяца, наступнага за месяцам, у якім выплачаныя (у тым ліку залічаныя электронныя грошы ў электронны кашалёк) даходы фізічным асобам у выглядзе выйгрышаў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі