За слова "ўзурпатар" жыхарку Маларыты асудзілі на 1,5 года калоніі
За слова "ўзурпатар" жыхарку Маларыты Людмілу Рамановіч асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Яе прызналі вінаватай у "абразе Лукашэнкі". Крымінальную справу разглядаў суд Маларыцкага раёна (Брэсцкая вобласць). Суддзя Вольга Смірнова агучыла тэрмін пакарання, які і прасіў для Рамановіч пракурор.
Людміла Рамановіч — мясцовая актывістка, ёй 57 гадоў. У пачатку красавіка 2022-га стала вядома пра яе затрыманне за ліст у Следчы камітэт (нібыта ў ім і было тое самае слова). Жанчыну змясцілі ў СІЗА ў Брэсце.
На пачатку сакавіка Рамановіч дасылала антываенны ліст на сайт Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яна выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
Праваабаронцы прызналі Людмілу Рамановіч палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.