За суткі ў свеце ад COVID памерлі больш за 12,5 тысяч чалавек

У Беларусі, тым часам, лекарам дазволілі ставіць дыягназ "інфекцыя COVID-19" без правядзення тэставання​ / Reuters
У Беларусі, тым часам, лекарам дазволілі ставіць дыягназ "інфекцыя COVID-19" без правядзення тэставання​ / Reuters

Больш за 12,5 тысяч чалавек памерлі ў свеце ад каранавіруснай інфекцыі за апошнія суткі. Такія дадзеныя апублікаваныя на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Гэта самы высокі ўзровень з ліпеня 2021 года. 21 ліпеня 2021 года, паводле дадзеных СААЗ, ад каранавіруса памерлі 20 111 чалавек.

У Беларусі ў апошнія дні, па афіцыйных дадзеных, колькасць смерцяў "пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй" вагаецца ў межах 15-17 чалавек . Па дадзеных на 3 лютага, з пачатку пандэміі ад каранавіруса ў Беларусі памерлі 6 099 тысяч пацыентаў. Пры гэтым колькасць хворых таксама б'е рэкорды. Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя паведаміў, што за суткі ў краіне было выяўлена амаль 5 тысяч новых выпадкаў. У сувязі з высокім захворваннем і наплывам пацыентаў лекарам у паліклініках дазволілі ставіць дыягназ "інфекцыя COVID-19" без правядзення абавязковага ПЦР - або антыген-тэставання. А самі паліклінікі перавялі на працу без выхадных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі