За тыдзень долар падаражэў на амаль 12 капеек
Долар / Unsplash
За першы тыдзень красавіка курс долара ў Беларусі вырас амаль на 12 капеек. У некаторых банках амерыканскую валюту ўжо прадаюць больш чым за тры рублі — пройдзена "псіхалагічная адзнака".
Беларускі рубель слабее разам з расійскім, які таксама страціў пазіцыі на таргах Маскоўскай біржы.
Іранічна, што ўсяго тыдзень таму старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава вельмі ганарылася "стабільнасцю" нацыянальнай валюты і казала, што долары ўжо "нікому не патрэбныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.