За ўдзел у маршах 2020-га разам з дзіцем затрымалі беларуску
Затрыманне за марш 2020-га
У тг-канале сілавікоў з'явілася відэа з чарговай затрыманай беларускай.
Жанчына ў кайданках кажа, што яе затрымалі за тое, што ў 2020 годзе шпацыравала па горадзе з дзіцем. Прыводзіцца фота, дзе дзяўчынка трымае бел-чырвона-белы сцяг з "Пагоняй".
Таксама на відэа затрыманая жанчына кажа, што цяпер ёй пагражае артыкул. У чым канкрэтна яе вінавацяць — невядома.
Як сцвярджае "Медыязона", затрыманую могуць зваць Яўгенія Петрыкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.