За ўдзел у маршах пратэсту мінчука судзілі перад студэнтамі БДЭУ
Марш пратэсту ў Мінску, архіўнае фота
60-гадовага Уладзіміра Караля за ўдзел у маршах пратэсту 2020 года вырашылі судзіць паказальна — перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Выязное пасяджэнне перад студэнтамі першага і другога курсаў правёў 28 лютага суд Заводскага раёна, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Крымінальную справу на мужчыну пачалі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паводле версіі абвінавачання, мужчына неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і вёў відэаздымкі на мабільны тэлефон, суправаджаючы ўсё каментарамі. Адным з доказаў вінаватасці сталі відэазапісы, якія ён захоўваў на камп'ютары ў сябе дома.
Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла Уладзіміру Каралю тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у чатырох акцыях пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.