За выкраданне маладафронтаўцаў распачалі крымінальную справу
Распачатая крымінальная справа па факце выкрадання актывістаў “Маладога фронта” Насці Палажанкі і Дзяніса Карнова. Нагадаем, напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка невядомыя выкралі маладых людзей, вывезлі іх за Мінск і высадзілі на трасе. Дзяніса Карнова ў дадатак збілі і абрабавалі.
Спачатку міліцыя адмовілася пачынаць крымінальную справу па факце выкрадання. Начальнік 3-га ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў В.Цысцэрні паведаміў, што "ў межах службовай праверкі пацвердзіць ці абвергнуць Вашыя довады аб незаконным затрыманні супрацоўнікамі міліцыі, а таксама збіцці супрацоўнікамі міліцыі Дзяніса Карнова і крадзяжы ў яго 120 тысяч рублёў не падалося магчымым ў сувязі з немагчымасцю вызначыць асобы міліцыянтаў".
Аднак пацярпелыя накіравалі скаргу Генеральнаму пракурору. У выніку пракуратура Мінска пачала крымінальную справу.