За заклікі да санкцый хочуць канфіскоўваць маёмасць і пазбаўляць грамадзянства

За заклікі да санкцый хочуць канфіскоўваць маёмасць і пазбаўляць грамадзянства

9 лістапада Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект, які ўзмацняе адказнасць за заклікі да эканамічных санкцый. Такія заклікі лічацца прычыненнем шкоды нацыянальнай бяспецы. За іх пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Аднак гэтым дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не плануюць абмежавацца. У каментары тэлеканалу АНТ старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў паведаміў, што плануюцца і іншыя карныя меры. 

"Толькі 360-м артыкулам мы напэўна не абмяжуемся. Будзе яшчэ канфіскацыя маёмасці ў даход дзяржавы, каб пакрыць шкоду, якія нанеслі гэтыя людзі. Ну і, на мой погляд, іх трэба пазбаўляць грамадзянства", — заявіў ён.

Прыняты сёння законапраект павінен яшчэ прыняць Савет Рэспублікі, а потым яго падпіша Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі