ЕС прыпыняе дзеянне спрошчанага візавага рэжыму для беларускіх чыноўнікаў
ЕС прыпыняе дзеянне спрошчанага візавага рэжыму для беларускіх чыноўнікаў. Такое рашэнне прыняў Савет Еўрасаюза. Яно раней ужо анасавалася. Такім чынам, часткова прыпынена прымяненне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме паміж Беларуссю і ЕС.
Падкрэсліваецца, што "звычайных грамадзян Беларусі" рашэнне не закране. Пад яго трапляюць толькі "афіцыйныя асобы".
Безумоўна, рашэнне Савета ЕС — адзін з адказаў Еўрасаюза на міграцыйны крызіс (на "гібрыдную атаку"), адказнасць за які ўскладаецца на ўлады Беларусі. Далей чакаецца пашырэнне санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.