За здзек з мядзведзя на расіян пачалі крымінальную справу (відэа)

Расійская паліцыя ў Курыльскай гарадской акрузе затрымала трох мясцовых жыхароў. На іх пачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай.

Нагодай для гэтага стаў відэаролік у інтэрнэце, на якім відаць, як тры мужчыны ў раёне сяла Рэйдава Курыльскага раёна здзекуюцца з мядзведзя.

Мужчыны восем разоў пераехалі жывёлу джыпам, а потым прыціснулі да зямлі і вырашалі, зарэзаць яго ці паздзеквацца. Аднак мядзведзь здолеў вызваліцца.

Акрамя крымінальнай справы, мужчын прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці за перамяшчэнне на транспартных сродках па водаахоўнай зоне Ахоцкага мора.

Расіяне спрабавалі джыпам раздушыць мядзведзя, ён вырваўся і пакусаў кола

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі