"Зачыстка" іпэшнікаў і павышэнне пенсійнага ўзросту — стрым з Кавалкіным
Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё
Беларускія банкі працягваюць пераводзіць валютныя карткі з долара на юань. А ў гэты час Кітай заключае дамову на пастаўкі калію з канадскай кампаніяй, і гэта не падабаецца "Беларуськалію". Дэпутаты незадаволеныя законапраектам, які мусіць упарадкаваць працу іпэшнікаў, а эканамісты кажуць, што хутка ў краіне зноў падымуць пенсійны ўзрост. Беларусы больш плацяць за электраэнергію, пры гэтым у сетку ўключаны другі блок БелАЭС.
Гэта толькі падаецца, што ўвесь свет круціцца вакол рэпрэсій і вайны. У беларускай эканоміцы таксама адбываюцца цікавыя рэчы. Аналізуем іх разам з эканамістам, кіраўніком праектаў "Кошт урада" і Petitions.by Уладзімірам Кавалкіным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.