Загінуў кінаакцёр Аляксандр Дзядзюшка
У дарожна-транспартным здарэнні ва Уладзімірскай вобласці Расіі загінуў кінаакцёр Аляксандр Дзядзюшка. Ён вядомы гледачам па расійскіх серыялах, у якіх іграў ролі суперагентаў і спецназаўцаў.
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 3 лістапада на 109-м кіламетры трасы Масква – Уфа. Дзядзюшка, які кіраваў аўтамабілем Toyota picnic, раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з грузавіком.
У выніку акцёр, яго жонка і васьмігадовы сын загінулі на месцы, паведамляе Газета.ру.
Нагадаем, што Аляксандр Дзядзюшка нарадзіўся ў Ваўкавыску. Ён рэгулярна прыязджаў на Бацькаўшчыну, дзе ў яго жывуць сваякі і сябры. Пражыў Аляксандр 45 гадоў.