Захоп Крыма Лукашэнка параўнаў з амерыканскім бамбаваннем Ірака

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі, старшынёй Ваенна-прамысловай камісіі пры ўрадзе Расіі Дзмітрыем Рагозіным.



"Мне вельмі прыемна бачыць вас у Мінску як блізкага і роднага чалавека і па ідэалогіі, і наогул па душы. Па-другое, у нас шэраг дзяржаўных пытанняў. Напэўна, ёсць нейкія праблемы ў гэтым плане. Падводзячы рысу як вынік, можна сказаць, што тая сітуацыя, якая складваецца вакол нас, будзем шчырыя, не вельмі нам падабаецца", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.



Беларускі кіраўнік правёў паралель: калі амерыканцы, напрыклад, "разбамбілі Ірак, і пасля гэтай бамбёжкі ўсе разумелі, што гэта няправільна, несправядліва, але яны адназначна сталі на бок саюзнікаў". "А чаму мы павінны займаць іншую пазіцыю, калі ў нас саюзнік Расія, і такі адзіны саюзнік? Вось і ўся логіка", — так Лукашэнка патлумачыў падтрымку расійскай палітыкі.



Кіраўнік Беларусі паведаміў, што нашы краіны вельмі інтэнсіўна развіваюць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы: "Мы мадэрнізуем свой ​​ВПК, спрабуем вырабіць новую прадукцыю на нашых прадпрыемствах. Але паколькі гэта некалькі дзясяткаў высокатэхналагічных прадпрыемстваў, мы разумеем, што, калі мы будзем цесна звязаныя з расійскім ВПК, расійскімі прадпрыемствамі, мы больш эфектыўна правядзем гэтую мадэрнізацыю" Гэтая прадукцыя, мяркуе Лукашэнка, будзе запатрабаваная найперш за ўсё ў Расіі.


Фота — ctv.by, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі