Залева затапіла Магілёў: выпала тры чвэрці месячнай нормы ападкаў
У нядзелю, 22 ліпеня, ў Магілёве прайшла магутная залева, якая затапіла горад. Як адзначае прэс-служба МНС, у горадзе выпала 57 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 75 мм.
Дажджы падтапілі 27 жылых дамоў і падворкаў, 6 участкаў дарог, 58 гаспадарчых пабудоў. Таксама стыхія пашкодзіла дах аднаго жылога дома. Спыняліся чатыры тралейбусныя і пяць аўтобусных маршрутаў — час прыпынку складаў да 1,5 гадзіны.
У Касцюковічах залева была яшчэ мацнейшай — выпала 70 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 75 мм. Дажджы падтапілі 49 жылых дамоў і падворкаў, 1 падвал шматкватэрнага жылога дома, 5 участкаў дарог, 110 гаспадарчых пабудоў.
У 5 населеных пунктах Магілёўскага раёна ратавальнікі зафіксавалі падтапленне 8 жылых дамоў і падворкаў, 22 гаспадарчых пабудоў, а таксама адзін размыты ўчастак дарогі.